"Прыгажосць беларускай мовы".

21.02.2023

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 71 г. Брэста  таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другіх малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.

  

Для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп было праведзена народнае свята “Беларускі кірмаш”, падчас якога дзеці гулялі у віктарыну “Гучы, слова, па-беларуску”, танцавалі беларускія танцыі “Бульба”, “Крыжачок”, вадзілі карагод “Мішанька”, спявалі песні “Выхавацелька”, “Дзедава кароўка”, а самае цікавае  – гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”. Па завяршэнні дня дзеці усіх узроставых груп прадставілі малюнкі “Мой родны кут”.